Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША прыехаў на Берасьцейшчыну


Радыё Свабода Візыт амбасадара ЗША ў Беларусі Джорджа Крола ў гэты рэгіён у першую чаргу зьвязаны з 260-мі ўгодкамі з дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.

3 лютага спадар Крол меў сустрэчу з кіраўніцтвам Берасьцейскага аблвыканкаму, наведаў прадпрыемства “Савушкін прадукт”, а таксама абласную бібліятэку імя Горкага. Менавіта ў гэтай бібліятэцы ў часе адной з папярэдніх паездак амбасадара ЗША ў Берасьці быў адчынены “амэрыканскі куток”.

Акрамя агляду экспазыцыі бібліятэкі, прымеркаванай да юбілею Тадэвуша Касьцюшкі, Джордж Крол выступіў з прамовай перад берасьцейскімі студэнтамі і адказаў на іхнія пытаньні. У прыватнасьці, адно з пытаньняў тычылася прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. Паводле словаў амэрыканскага дыплямата, у грамадзянаў Беларусі павінна быць магчымасьць дэмакратычным шляхам абраць новага прэзыдэнта.

4 лютага Джордж Крол будзе браць удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 260-х угодкаў з дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі. Асноўныя ўрачыстасьці адбудуцца на радзіме славутага змагара за свабоду – у былым урочышчы Мерачоўшчына каля Косава ў Івацэвіцкім раёне.
XS
SM
MD
LG