Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі сына забітай Веранікі Чаркасавай зьвярнуліся да грамадзкасьці


Радыё Свабода Сваякі забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай і ейнага сына Антона Філімонава зьвярнуліся з адкрытым лістом да грамадзкасьці. Гэткім чынам бабуля і дзед 16-гадовага Антона, Дзіяна Чаркасава і Ўладзімер Мялешка, хочуць дасягнуць вызваленьня ўнука.

“Хлопцу другі год не даюць вучыцца. Ён маральны прыгнечаны і, паводле слоў турэмных псыхолягаў, знаходзіцца ў дэпрэсіі, што ня можа не адбіцца на стане яго і без таго слабога здароўя. Пасьля месяца ўтрыманьня ў СІЗА ён згубіў 7 кіляграмаў вагі”, гаворыцца ў заяве.

Антон Філімонаў быў затрыманы 27 сьнежня па абвінавачаньні ў фальшаваньні грошай. Бабуля і дзел Антона паведамілі, што ў сьледчы ізалятар да іхнага ўнука дапускаюцца асобы, якія намаўляюць яго прызнацца ў забойстве маці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG