Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры


Радыё Свабода У Смаргоні ліквідавалі раённую арганізацыю Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Смаргонскага раёну. Такое рашэньне прыняў мясцовы райвыканкам. Са словаў лідэра гэтых грамадзкіх арганізацыяў Алеся Дзергачова, гэта былі апошнія незалежныя дэмакратычныя структуры ў горадзе.

Фармальнай прычынай ліквідацыі лічыцца адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Яшчэ напярэдадні Новага году прыватны прадпрымальнік Раман Улан, у будынку якога мясьціліся грамадзкія арганізацыі, адмовіўся працягнуць ім арэнду.

Практычна адразу пасьля гэтага на адрас арганізацыяў прыйшоў ліст з райвыканкаму з папярэджаньнем, што на працягу месяца яны павінны знайсьці новы юрыдычны адрас.

Алесь Дзергачоў, зь яго словаў, зьвяртаўся да намесьніка старшыні райвыканкаму Сьвятланы Шмыгі з просьбай дапамагчы знайсьці памяшканьне для арэнды – аднак месца так і не знайшлося.
XS
SM
MD
LG