Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прадпрыемствам гандлю дазволена прадаваць сухары, сушкі, крупы, макарону і кандытарскія вырабы ў поліэтыленавай і цэляфанавай упакоўцы"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага – 3 лютага. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская ніва”, 1926 год:

“1 лютага ў Віленскім Акружным Судзе распачаўся вялікі працэс 92 “камуністаў”, якія абвінавачваюцца ў тым, што яны мелі “падарваць частку дзяржаўнай тэрыторыі Польшчы”, “зьмяніць дзяржаўны і грамадзкі лад у Польшчы” і г.д… Газэты паведамляюць, што сярод абвінавачаных 89 жыдоў, 2 палякі і 1 расеец. Акты справы зьмяшчаюцца ў 9 вялізарных томах, — з некалькімі тысячамі старонак”.

“Звязда”, 1956 год. Г.Гужавін пра культуру мовы лектара:

“Некаторыя таварышы, якія выступаюць з лекцыямі аб бягучым моманце, аб ходзе выканання пяцігадовага плана, на эканамічныя тэмы і іншае, перагружаюць лекцыі мноствам лічбаў, якія цяжка запамінаюцца, стамляюць слухачоў. Іншая справа, калі гэтыя лічбы падаюцца ў займальнай, даходлівай форме. Напрыклад, паведамляючы аб здабычы каменнага вугалю ў 1960 годзе, лектар можа сказаць, што ў гэтым годзе ў нашай краіне будзе здабыта столькі каменнага вугалю, што калі пагрузіць яго ў вагоны грузападымальнасцю 60 тон кожны, то поезд з іх акружыць нашу планету па экватары больш сямі разоў”.

“Вечерний Минск”, 1986 год. Чытачка Н.Башлакова цікавіцца, ці дазваляюць правілы гандлю прадаваць харчы ў поліэтыленавых пакетах:

“У адпаведнасьці з указаньнямі Дзяржаўнага камітэту БССР па цэнах, прадпрыемствам гандлю дазволена прадаваць такія харчовыя тавары, як сухары, сушкі, крупы, макарону і кандытарскія вырабы, мяса і мясныя субпрадукты, харчы з рыбы, а таксама бульбу, садавіну і гародніну ў поліэтыленавай і цэляфанавай упакоўцы. Адпаведна з пакупнікоў бярэцца дадатковы кошт згаданай упакоўкі. Адначасова пералічаныя харчы на жаданьне пакупнікоў могуць быць расфасаваны ў паперу ці папяровыя пакеты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG