Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прызнаў, што палітыка датычна Беларусі была неэфэктыўная


Радыё Свабода Сёньня ў выніку дэбатаў у справе зьнешняй палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Эўрапейскі парлямэнт сьцвердзіў, што палітыка Эўрапейскага зьвязу ў дачыненьні да Беларусі “не прынесла задавальняючага выніку”.

Парлямэнт заклікаў да “ўзмацненьня кантактаў зь беларускім грамадзтвам” і выказаў надзею на “больш празрыстую і партнэрскую палітыку Расеі што да агульных суседзяў”.

Раней старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Богдан Кліх зьвярнуўся ў Эўрапейскую камісію з просьбай патлумачыць вынікі тэндэру на вяшчаньне на Беларусь, у якім перамагла нямецкая фірма "Media Consulta". Паводле спадара Кліха, гэтая фірма – кансалтынгавая і ня мае ніякага вопыту ў арганізацыі тэле- і радыёвяшчаньня.
XS
SM
MD
LG