Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін пра сустрэчы Мілінкевіча ў Эўропе: “Лукашэнку гэта і не сьнілася”


Радыё Свабода Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах лідэр БСДП “Грамада” Аляксандар Казулін станоўча ацаніў вынікі эўрапейскага турнэ свайго магчымага суперніка Аляксандра Мілінкевіча, ягоных сустрэч на вышэйшым узроўні ў Брусэлі і Бэрліне.

(Казулін: ) “Я вельмі рады за Аляксандра Ўладзіміравіча, прычым шчыра, што ёсьць такі ўзровень кантактаў. Гэта ўзбагачае і яго самога, і беларускі народ. Сам факт такой увагі – гэта ўвага не да Мілінкевіча, а да Беларусі. І вельмі прыемна, што Эўропа так паважліва, з такой цеплынёй адносіцца да народу Беларусі”.

Аляксандар Казулін заявіў, што той узровень кантактаў, які спадар Мілінкевіч меў у Эўропе, “Лукашэнку і не сьніўся”, за ўсе ягоныя гады кіраваньня, паколькі ў яго была толькі адна сустрэча з прэзыдэнтам Францыі на самым пачатку ягонай прэзыдэнцкай кар’еры.

(Казулін: ) “Праблема не ў краіне і народзе, і краіну, і народ гатовыя вітаць і падтрымліваць усе, на самым высокім узроўні. Праблема проста ў адной асобна ўзятай асобе, якая робіць зь Беларусі ізгоя”.
XS
SM
MD
LG