Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мне зараз для шчасьця не хапае роўна 100 баксаў”.


Радыё Свабода “Колькі грошай Вам патрэбна, каб адчуваць сябе шчасьлівым?” – такое апытаньне правяла Свабода на сталічных вуліцах.

(Дзяўчына: ) “Было б вельмі добра ўвогуле зьехаць з гэтай краіны. Пакуль тое немагчыма, мне б хапіла паўтары тысячы даляраў на месяц. Хачу пабудаваць сабе кватэру”.

(Дзяўчына: ) “Тысячу даляраў трэба зарабляць. Буду траціць на сябе, каб паесьці, каб аплаціць кватэру, на салёны прыгажосьці каб хапала...”

(Спадарыня: ) “Я з маладымі не пагаджаюся. Тысячы малавата. Мільён на рахунку. Можна эўра”.

(Спадарыня: ) “Ад грошай ня будзеш шчасьлівы. Шчасьлівы, калі ў цябе сумленьне чыстае. Калі ня сорамна людзям у вочы глядзець. А грошай каб хапала. Ну, хаця б 500 тысяч. На чалавека 500 тысяч дастаткова! Я, дачка і ўнук жывем на 500 на траіх і ўсё маем!”

(Хлопец: ) “Тысячу даляраў хачу зарабляць. Мне болей не патрэбна. Ну, на машыну зьбіраць патроху...”

(Дзяўчына: ) “Для шчасьця патрэбна зусім нічога – каханьне. Наконт грошай – у кожнага свой цэньнік. Мне б хапіла тысячы даляраў на месяц. На той самы “абгрэйд” хаты: кампутар, машыну, паглядзець сьвет”.

(Спадарыня: ) “Я была б шчасьлівая, каб мой муж атрымліваў хаця б 500 даляраў. Таму што я сяджу зь дзецьмі, двума, а адзеньне зараз столькі каштуе!”

(Хлопец: ) “Колькі б ні было ў чалавека грошай, усё роўна яму будзе недастаткова”.

(Дзяўчына: ) “Мне зараз для шчасьця не хапае роўна 100 баксаў”.

(Бабуля: ) “Што атрымліваю, тое й нармалёва”.

(Спадар: ) “Каля мільёна!”

(Хлопец: ) “Студэнту – даляраў трыста. Сямейнаму – каля тысячы”.

(Бабуля: ) “У мяне пэнсія, што зарабіла, таго і хапае. Я сорак гадоў адпрацавала на галянтарэйнай фабрыцы. Хацелася б, можа, больш… Вось бачыце, мне дачка паліто дала… У мяне дзьве дачкі. Яны мне не дапамагаюць, наадварот – яшчэ я ім...”

(Спадарыня:) “Мне патрэбны мільёны два. Беларускіх рублёў”.
XS
SM
MD
LG