Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Скандынавіі таксама заклапочаныя выбарамі ў Беларусі


Радыё Свабода Пэр Ункель, генэральны сакратар паўночнаэўрапейскай Рады міністраў заявіў пра намер гэтай арганізацыі падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі.

Выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі няўрадавых арганізацыяў у Капэнгагене, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі краінаў Скандынавіі, Балтыі, Расеі й Беларусі, спадар Ункель падкрэсьліў, што гэтая падтрымка ёсьць часткай абавязку Паўночнаэўрапейскага супольніцтва перад працэсам дэмакратызацыі ў гэтым рэгіёне.

Генэральны сакратар Рады заклікаў удзельнікаў сустрэчы да крэатыўнага супрацоўніцтва і вядзеньня крытычнага дыялёгу.

Паводле словаў Пэра Ункеля, місія скандынаўскіх нядзяржаўных арганізацый, якія супрацоўнічаюць з партнэрамі ў постсавецкіх краінах не ў “эвангелізацыі рэгіёну”, “асабліва Беларусі”, а ў распаўсюджаньні ўласнага досьведу валанцёрскай працы. Гэта тыя сацыяльныя мадэлі, якія ўжо даказалі сваю годнасьць у Эўропе і якія могуць быць пасьпяхова ажыцьцёўленыя ў Беларусі, прывесьці гэтую краіну да хуткіх і пазытыўных зьменаў, лічыць сакратар Рады міністраў.

Некалькі раней Рада міністраў Паўночных краінаў падтрымала праект “менскага ЭГУ ў выгнаньні”. Цяпер каля беларускіх 350 студэнтаў працягваюць сваю адукацыю ў Вільні і па сканчэньні вучобы змогуць атрымаць дыплёмы, прызнаныя ў Эўропе, паведамляюць "NORDIC NEWS".
XS
SM
MD
LG