Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхаіла Марыніча зьмясьцілі ў турэмны шпіталь


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч зьмешчаны ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі менскай калёніі. Марыніч праходзіць курс лячэньня і абсьледаваньня, ён адчувае сябе нармальна, паведамілі з калёніі сваякам вязьня. Зьвестак пра тое, калі Міхаіла Марыніча выпішуць са шпіталю, ягоныя сваякі ня маюць.

Летась Міхаіл Марыніч двойчы ляжаў у турэмным шпіталі. Першы раз ён трапіў туды пасьля інсульту, другі раз — з прычыны рэзкага пагаршэньня зроку.

Сваякі Міхаіла Марыніча настойваюць на ягоным лячэньні ў звычайным шпіталі — у выпадку датэрміновага вызваленьня вязьня гэта было б магчыма. Між тым, Марынічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні, хаця, паводле ягоных адвакатаў, юрыдычных перашкодаў для гэтага няма.

Нагадаем, былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч у 2004 годзе быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня, зь якіх пазьней быў зьняты год паводле амністыі. Сам Міхаіл Марыніч і многія ў Беларусі лічаць, што яго перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG