Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня адбудзецца сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з А.Мілінкевічам з Фэдэральным канцлерам Нямеччыны


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта карэспандэнту радыё Свабода паведаміў сябра дэлегацыі – старшыня БНФ Вінцук Вячорка. Паводле спадара Вячоркі, размова з кіраўніком ураду Нямеччыны Ангелай Мэркель пачнецца а 12-й гадзіне мясцовага часу.

На пытаньне, навошта спатрэбілася пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі яшчэ і сустрэча з кіраўніцтвам Нямеччыны, лідэр партыі БНФ адказаў так:

(Вячорка: ) "Эўропа складаецца з дзяржаваў, гэта ж не фэдэрацыя. Наведаць адну з найважнейшых, ключавых краінаў Эўропы і сустрэцца зь яе новаабраным палітычным лідэрам – гэта надзвычай важна. Я думаю, што гэтая размова стане лягічным працягам сустрэчаў адзінага кандыдата, якія раней адбыліся ў Парыжы, Варшаве, Вільні, Страсбуры, Брусэлі...".

Гл. таксама • Мяркуецца сустрэча Мілінкевіча з Ангелай Мэркэль
XS
SM
MD
LG