Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што можа прымусіць беларусаў выйсьці на вуліцы?


Радыё Свабода Якія абставіны могуць падштурхнуць беларусаў да вулічнага пратэсту?

(Дзяўчына: ) "Я ўжо стаю на вуліцы і магу адсюль не сыходзіць. А што? Мяне ўсё не задавальняе. Закрылі маё ВНУ - Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт.

(Хлопец: ) "Так адразу і не адкажаш..."

(Студэнт: ) "На сёньняшні дзень мяне задавальняе ўсё. А што будзе заўтра - складанае пытаньне..."

(Дзяўчына: ) "Чалавека можа падштурхнуць выйсьці на вуліцу галеча".

(Хлопец: ) "Я нікуды не пайду пратэставаць. Мяне ўсё задавальняе. А наагул, навошта гэта патрэбна? Каб зьмяніць уладу альбо што? Улада цалкам задавальняе".

(Студэнт: ) "У нас за пратэст вы самі ведаеце, што робяць".

(Карэспандэнтка: ) "Што можа прымусіць народ альбо вас асабіста выйсьці на вуліцу з пратэстам?"

(Спадар: ) "Спадзяюся, такога ня здарыцца. Лепш будзе, калі мы будзем выказваць свой пратэст нейкімі іншымі спосабамі".

(Хлопец: ) "Калі будуць парушацца мае правы. Калі гэта будзе яўна, а не тады, калі нехта будзе казаць: "Нам дрэнна жыць, пойдзем са мной за кампанію".

(Студэнт: ) "Калі асабістыя правы чалавека, мае, маіх блізкіх, сяброў, калі гэта я ўбачу і адчую на сабе, тады, напэўна. я запратэстую".

(Спадар: ) "Калі гаварыць пра палітыку, можа быць. Свабода думкі, свабода слова, свабода асабістага жыцьця".

(Спадарыня: ) "Калі яўна будзе бачна, што мы рухаемся не ў тым напрамку, калі ўзровень жыцьця насельніцтва будзе вельмі нізкім у параўнаньні з іншымі краінамі. Можа, у такім выпадку".

(Спадар: ) "Цяжка сказаць, калі я выйду на вуліцу. Я магу толькі сказаць, што зараз я яшчэ не магу выйсьці на вуліцу".

(Хлопец: ) "Мяне ня трэба падштурхоўваць, я і так ведаю, што трэба выходзіць. Зыходзячы з досьведу Украіны, перамогу ня толькі трэба атрымаць на выбарчых участках, але і абараніць на вуліцы".

(Студэнт: ) "Людзі павінны выйсьці на вуліцы, для каб зьмяніўся прэзыдэнт, каб адчуць перамены"

(Студэнт: ) "Зараз, я вам шчыра скажу, нішто не прымусіць. Я ня веру, што можна нешта зьмяніць. Нічога ня зьменіцца. І нічога абсалютна 19-га сакавіка не адбудзецца. Усё застанецца".
XS
SM
MD
LG