Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камуністы атрымалі папярэджаньне ад Мін''юсту


Радыё Свабода Партыя Камуністаў атрымала ад Міністэрства юстыцыі другое папярэджаньне аб парушэньні заканадаўства.

Падставай для папярэджаньня стаўся ліст старшыні ПКБ, кіраўніка перадвыбарчага штабу Мілінкевіча Сяргея Калякіна да ўсіх кіраўнікоў выканакамаў.

У гэтым лісьце Калякін заклікаў адрасатаў выконваць патрабаваньне Выбарчага кодэксу, якое прадугледжвае ўключэньне ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў палітычных партыяў.

Гэты ліст міністэрства юстыцыі расцаніла як умяшальніцтва ў дзейнасьць дзяржаўных органаў і службовых асобаў.

Партыя лічыць абвінавачваньне надуманым.

Сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналеў падкрэсьліў, што ў сваім лісьце Сяргей Калякін нагадаў кіраўнікам выканкамаў пра неабходнасьць выконваць закон.

ПКБ будзе абскарджваць папярэджаньне ў Вярхоўным судзе.
XS
SM
MD
LG