Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС – у Эўропе суб''ектыўна ацэньваюць сытуацыю ў Беларусі


Радыё Свабода У Міністэрстве замежных справаў Беларусі лічаць, што Рада міністраў Эўрапейскага Зьвязу працягвае суб''ектыўна ацэньваць сытуацыю ў Беларусі.

Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі заявіў у інтэрвію "Інтэрфаксу", што ў міністэрстве “прынялі да ведаму высновы Рады Эўразьвязу ад 30 студзеня”.

Паводле МЗС Беларусі, Рада міністраў Эўразьвязу не зьмяніла сваёй суб''ектыўнай ацэнкі, што стварае не найлепшы фон узаемадзеяньня, у тым ліку і ў выбарчай сфэры.

Рада міністраў Эўразьвязу складаецца з кіраўнікоў МЗС краінаў Эўрапейскага Зьвязу. 30 студзеня Рада прыняла заяву, у якой, у прыватнасьці, папярэджвалася, што Эўразьвяз прыме абмежавальныя меры адносна Беларусі, калі прэзыдэнцкія выбары ў гэтай краіне ня будуць адпавядаць міжнародным стандартам.

Гл. таксама • Эўразьвяз – за санкцыі супраць афіцыйнага Менску • А.Мілінкевіч: Эўропа радыкальна зьмяняе стаўленьне да Беларусі • А.Мілінкевіч запрасіў эўрапейскіх дэпутатаў у Менск • А.Мілінкевіч: Эўропа павінна ўдзельнічаць у дэмакратызацыі Беларусі • Эўразьвяз – за санкцыі супраць афіцыйнага Менску • А.Мілінкевіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі Эўразьвязу • Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў
XS
SM
MD
LG