Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаеце вы, хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзел у выбарчай гонцы?


Радыё Свабода Неабходную колькасьць подпісаў выбарцаў у Цэнтравыбаркам здалі толькі чатыры прэтэндэнты. Але ці ведаюць людзі іх імёны і прозьвішчы? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Многія з апытаных не змаглі назваць ніводнага прозьвішча прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, ці ведаеце вы, хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі?”

(Дзяўчына: ) “Нават ня ведаю”.

(Спадар: ) “Ня ведаю і ведаць не жадаю”.

(Хлопец: ) “Прабачце, ня ведаю. Незнаёмы”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму? Мала інфармацыі, ці ў чым прычына?”

(Хлопец: ) “Відаць, я мала чытаю”.

(Спадар: ) “Я ніяк ня ўдзельнічаю ў гэтай выбарчай кампаніі”.

Тыя ж, хто штосьці чуў пра прэтэндэнтаў, якія працягваюць перадвыбарчую гонку, адказвалі так:

(Спадар: ) “Лукашэнка, Пазьняк і Мілінкевіч. І яшчэ некалькі чалавек”.

(Спадар: ) “Ведаю, але слаба. Лукашэнка, Гайдукевіч і Пазьняк. Выбыў ці ня выбыў — ня ведаю”.

(Спадар: ) “Я ведаю толькі, што ўдзельнічаюць чацьвёра разам з Лукашэнкам. Думаю, Мілінкевіч, Гайдукевіч і Казулін”.

(Хлопец: ) “Я глядзеў навіны, і там было некалькі прэтэндэнтаў, якія набралі ад 150 да 200 тысяч галасоў. Прозьвішчаў, на жаль, ня памятаю. Лукашэнка набраў 1 мільён 900 тысяч галасоў. Вось такая ў нас палітычная сытуацыя”.

(Спадар: ) “Я чуў, што прайшлі чатыры чалавекі. А больш нічога ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я за Мілінкевіча, таму трымаюся гэтага. А больш сябе нагружаць гэтым жахам я не хачу”.

(Спадарыня: ) “Мілінкевіч, па-мойму, Пазьняк, былы рэктар БДУ Казулін — і ўсё”.

(Хлопец: ) “Ганчарык, ці нейкі як яго там на літару “г”. А-аа, Гайдукевіч! Лукашэнка і яшчэ нейкія двое”.

(Хлопец: ) “Мілінкевіч, Лукашэнка. Я за Мілінкевіча буду галасаваць, таму яго і ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG