Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Фралоў вярнуўся да Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Генэрал Валеры Фралоў заявіў пра далучэньне сваёй каманды да перадвыбарчых структураў Аляксандра Казуліна.

Нагадаем, паводле Цэнтравыбаркаму, ініцыятыўная група спадара Фралова здала 58 775 подпісаў выбарцаў, і гэтага не хапіла для далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Валеры Фралоў перайшоў на бок Аляксандра Казуліна.

(Фралоў: ) “Кіруюся армейскімі нейкімі прынцыпамі субардынацыі — дый так і павінна быць, калі сябра партыі падтрымлівае старшыню партыі. Інакш незразумела б было, як адзін сябра БСДП “Грамада” ваюе з другім. Будучае — за сацыял-дэмакратыяй”.

Неўзабаве адбудзецца сустрэча спадароў Казуліна і Фралова. Пакуль дакладна ня вызначана, як Валеры Фралоў будзе дапамагаць у перадвыбарчай кампаніі Казуліна.
XS
SM
MD
LG