Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля 300 міліцыянтаў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці ў 2005


Алег Грузьдзіловіч, Менск Каля трохсот міліцыянтаў былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці ў 2005 годзе. Гэтымі дадзенымі падзяліўся міністар ўнутраных спраў Уладзімір Навумаў падчас прэсавай канфэрэнцыі паводле вынікаў мінулага году.

Паводле міністра, яшчэ 8 тысяч ягоных падначаленых былі пакараныя ў службовым парадку за розныя службовыя парушэньні.

“Да нас са скаргамі ніхто не зьвяртаўся”, – адказаў міністар на пытаньне Радыё Свабода адносна адсутнасьці праверак фактаў прымусовага збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты.
XS
SM
MD
LG