Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: Эўропа радыкальна зьмяняе стаўленьне да Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што Эўрапейскі Зьвяз кардынальна зьмяняе сваё стаўленьне да Беларусі. Такую выснову патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі зрабіў у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода пасьля свайго сёньняшняга выступу на фракцыі Эўрапейскай народнай партыі, якая аб''ядноўвае прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх партыяў у Эўрапейскім парлямэнце.

Аляксандар Мілінкевіч чарговым разам падкрэсліў, што Аляксандар Лукашэнка ня мае шанцаў перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сакавіка, калі яны будуць справядлівымі і вольнымі. І хаця ў Беларусі многія ўпэўненыя, што вынікі выбараў будуць сфальсыфікаваныя, патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты заклікаў эўрапейскіх парлямэнтароў зрабіць усё ад іх залежнае, каб выбары ў Беларусі нарэшце сталі празрыстымі.

Спадар Мілінкеівч адзначыў, што на трэці дзень свайго візыту ў Брусэль ён можа сьмела казаць пра тое, што "Эўразьвяз цалкам расчараваны немагчымасьцю сумеснай працы з беларускімі афіцыйнымі ўладамі, і цяпер ён цьвёрда стаіць на пазыцыі абароны дэмакратычнай будучыні Беларусі".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG