Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кандыдат на прэзыдэнта павінен быць "прыгожым і сэксуальным"


Радыё Свабода “Якім павінен быць кандыдат на прэзыдэнта?” – гэтае пытаньне мы высьвятлялі у мінакоў на сталічных вуліцах. Вось што адказалі людзі.

“Чалавекам павінен быць. Ня думаць пра сябе толькі, але і пра другіх таксама”.

“Чылійскім. Там вельмі добрыя традыцыі прэзыдэнцтва. Чаму б не пераняць іхны досьвед?”

“Спачатку прыгожым і сэксуальным”.

“Моцным фізычна. Гэта абавязкова. Чулым – таксама можна”.

“Павінен клапаціцца пра свой народ”.

“Добрым семьянінам, чалавекам годным і моцным”.

“Прыгожым мужчынам і годным, да таго яшчэ вельмі смелым чалавекам”.

“Такі, як Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка”.

“ Ну канечне, інтэлігентным, адукаваным, ураўнаважаным”.

“ Здольным стварыць каманду”.

“Каб клапаціўся пра свой народ”.

“Каб не адпраўляў студэнтаў у Чарнобыльскую зону”.

“Каб не адпраўляў менчукоў у калгасы”.

“Хачу атрымліваць дастойную заработную плату. Прэзыдэнт павінен даць мне такую магчымасьць”.

“Кампэтэнтны, годны…”

"Такі як быў былы канцлер Германіі, Шродар. Памяркоўны, вельмі добра дамаўляўся з усімі – нават з Амерыкай. Каб не крычаў так на людзях. Каб не тыкаў старэйшым за сябе".

"Які быў, такі, добра, і застанецца".

"Якога выбрэм. Будзем выбіраць. Лукашэнку".

"Ну не такога, як наш, ну сорамна ж… А будзе Лукашэнка вечна. Таму што ён умее. Умее змагацца за ўладу".

"Больш рабіць, чым гаварыць. Ну, натуральна, прэзыдэнт павінен быць інтэлегентным чалавекам".

"Усе яны аднолькавыя, прэзыдэнты. Абяцаюць шмат, а як станут прэзыдэнтам, зусім у іншы бок глядзяць".

"Павінны быць прыгожым".
XS
SM
MD
LG