Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная Воля”: “Выбарчая кухня Шэймана”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 1 лютага

Пад рубрыкай “Закулісьсе” “Народная Воля” публікуе артыкул “Выбарчая кухня Шэймана”. Офіс ініцыятыўнай групы Лукашэнкі разьмешчаны ў Доме афіцэраў і займае цэлае крыло другога паверху, перад уваходам – ахоўнік. У доўгім калідоры з мноствам кабінэтаў – яшчэ адзін ахоўнік. Офіс заўсёды пустуе: усе ў разьездах. Жадаючых паразьяджаць з Шэйманам па рэгіёнах і паназіраць за працай групы было шмат, але ўсім адмовілі. Нават журналістам дзяржаўных СМІ.

На Барысаўшчыне не хапае лекараў. Штат рэўматолягаў, кардыёлягаў, акулістаў укамплектаваны на 50-70%, а эндакрынолягаў наагул на 30, паведамляюць “Борисовские новости”.

“На сем прыганятых адзін араты”. 19 прамысловых прадпрыемстваў Барысава з 36 не выканалі прагнозныя паказчыкі па вытворчасьці прадукцыі, а 15 наагул скарацілі аб’ёмы вырабу прадукцыі. Яшчэ больш драматычная сытуацыя з выпускам спажывецкіх тавараў. Вызначаныя на 2001-2005 гады тэмпы разьвіцьця праваленыя на траціну. “Пры камуністах за такія правалы ў працы адказныя работнікі гарвыканкаму і дырэктары заводаў і фабрык ужо б пазбавіліся пасадаў”, мяркуе карэспандэнт “Борисовскіх новостей".

“Газэта Слонімская”: “Пешшу на сёмае неба”. Год таму здадзены дом на прасьпекце Незалежнасьці, але ліфт у шматпавярховым будынку дагэтуль не працуе. Чаму – распавядае слонімскі журналіст Сяргей Чыгрын.

(Чыгрын: ) “Прычына – вельмі шмат бюракратычных перашкодаў. Аказваецца, каб запусьціць ліфт у Слоніме, трэба шмат дакумэнтаў аформіць ня толькі ў Слоніме, але і ў Горадні. Толькі тады могуць уключыць у доме ліфт”.

“БДГ.Деловая газета” паведамляе пра “Сюрпрыз ад дзяржавы”. Рэклямістаў могуць абавязаць плаціць натуральны аброк. Новая рэдакцыя законапраекту “Аб рэкляме” паступіла ў Палату прадстаўнікоў. Калі дакумэнт будзе прыняты ў такім выглядзе, то рэклямістам чарговым разам давядзецца задумацца: а ці варта працягваць займацца гэтым бізнэсам?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG