Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран мае дакумэнтацыю для вырабу ядзернай бомбы?


Радыё Свабода Іран сёньня папярэдзіў, што можа забараніць правядзеньне інспэкцыяў МАГАТЭ і аднавіць працэс узбагачэньня ўрану ў тым выпадку, калі будзе прынятае рашэньне перадаць пытаньне аб ядзернай праграме Тэгерану на разгляд у Раду бясьпекі ААН.

На сёньняшняй сустрэчы ў Лёндане рашэньне аб перадачы пытаньня аб іранскай ядзернай праграме ў Раду бясьпекі ААН было прынятае ў Лёндане на сустрэчы прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, Брытаніі, Францыі, Расеі і Кітаю, да якіх далучыліся дыпляматы Нямеччыны і Эўразьвязу.

Белы Дом заявіў, што гэта – вельмі важны крок. Аднак, міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сказаў, што дыпляматы з Масквы і Пэкіну ў найбліжэйшым часе накіруюцца ў Тэгеран, каб пераканаць кіраўніцтва Ірану ў неабходнасьці супрацоўнічаць з МАГАТЭ.

Тым часам прадстаўнікі МАГАТЭ заявілі, што Іран паказаў інспэктарам агенцтва дакумэнтацыю, паводле якіх можна вырабіць ядзерную бомбу. Тэгеран адмовіўся зрабіць копіі гэтых дакумэнтаў для інспэктараў.

МАГАТЭ таксама пацьвердзіла, што Іран распачаў падрыхтоўку да працэсу ўзбагачэньня ўрану.
XS
SM
MD
LG