Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Толькі шалёны аптыміст можа казаць, што мы маем альтэрнатыву Лукашэнку"


Радыё Свабода Ці зьявілася ў Беларусі асабовая і праграмная альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку?

(Валянцін Акудовіч: ) "Толькі шалёны аптыміст можа казаць, што мы ўжо маем сёньня альтэрнатыўную Аляксандру Лукашэнку палітычную фігуру. Але разам з тым у мяне з кожным днём мацнее смутнае прадчуваньне, што патэнцыял гэтай альтэрнатывы ёсьць у Аляксандра Мілінкевіча.

Магчыма, такім жа смутным прадчуваньнем кіраваліся і дэлегаты Кангрэсу дэмакратычных сілаў, калі ў якасьці адзінага кандыдата абралі не кагосьці з палітычных "зуброў" – не Лябедзьку, Калякіна ці Шушкевіча, а мала каму вядомага Мілінкевіча. І падобна, што яны не памыліліся. Не прамінула і паўгоду, а гэтага доўгалыгага чалавека з Гародні ўжо прымалі на вышэйшым палітычным узроўні ў шэрагу суседніх краінаў.

Аднак ня будзем сьпяшацца з высновамі. Выбары якраз і пакажуць, ці мае рацыю той, хто прадчувае патэнцыял агульнанацыянальнага лідэра ў Аляксандру Мілінкевічу. Але ня ў тым сэнсе, што ён пераможа на выбарах – хто пераможа, праўдай ці няпраўдай, усім добра вядома." (Чытаць далей)
XS
SM
MD
LG