Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лютага А.Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніком Эўракамісіі


Радыё Свабода Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца ў Брусэлі, 1 лютага правядзе перамовы з кіраўніком Эўракамісіі (выканаўчай улады Эўразьвязу) Мануэлам Барозу.

Пра гэта ўвечары 31 студзеня паведаміў нашаму карэспандэнту па тэлефоне з Брусэлю Анатоль Лябедзька.

Наагул, заўтрашні дзень будзе пераважна заняты сустрэчамі беларускай дэлегацыі з журналістамі розных краінаў, якія праяўляюць надзвычайны інтарэс да падзеяў у Беларусі.

Сёньня, як мы ўжо паведамлялі, Аляксандар Мілінкевіч выступіў на паседжаньні Камітэту міжнародных справаў Эўрапейскага парлямэнту. Уся другая палова дня 31 студзеня прайшла у сустрэчах беларускай дэлегацыі з дэпутатамі ўсіх фракцыяў Эўрапарлямэнту.

Гл. таксама • А.Мілінкевіч запрасіў эўрапейскіх дэпутатаў у Менск • А.Мілінкевіч: Эўропа павінна ўдзельнічаць у дэмакратызацыі Беларусі • Эўразьвяз – за санкцыі супраць афіцыйнага Менску • А.Мілінкевіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі Эўразьвязу • Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў
XS
SM
MD
LG