Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Усе фальшаваньні робяцца ва ўчастковых выбарчых камісіях”


Радыё Свабода Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер пракамэнтаваў выказваньні прадстаўнікоў раённых адміністрацыяў Менску пра фармаваньне ўчастковых выбаркамаў.

(Альфер: ) “Рэч у тым, што ўсё гэта прагназавалася. А прычыны? Калі хтосьці чагосьці ня хоча рабіць, то знаходзіць прычыны. Гэта ўсё абсалютна зразумела. Участковыя выбарчыя камісіі нашмат важнейшыя за тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Таму што ўсе фальшаваньні робяцца на ўчастковых выбарчых камісіях. Тут усё ўзаемазьвязана. Таму ва ўчастковыя выбаркамы нікога з апазыцыйных прадстаўнікоў не дапусьцяць, ніякім чынам. Дабрабыт чыноўніка залежыць ад таго, наколькі ён выконвае загады кіраўніка”.

Фармаваньне ўчастковых выбаркамаў завяршаецца 1 лютага. Разам будзе ўтворана 6627 участковых выбаркамаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG