Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шынкары ў Польшчы настолькі разбагацелі, што зьвярнуліся да ўраду з прапазыцыяй пазычыць грашэй аж 70 мільёнаў далараў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 31 студзеня

“Беларуская крыніца”, 1926 год:

“Газэты пішуць, што шынкары ў Польшчы настолькі разбагацелі, што зьвярнуліся да ўраду з прапазыцыяй пазычыць грашэй аж 70 мільёнаў далараў. Але вымагаюць, каб жонд польскі аддаў ім у арэнду сьпірытусовы манаполь на 20 гадоў. А калі-б жонд захацеў аддаць на 25 г., то шынкары абяцаюць пазычыць нават 100 мільёнаў далараў! Вот хто мае грошы! Толькі пытаньне, скуль яны набралі столькі грошай? А мусіць ня інакш, як толькі з народу, ласага да чаркі гарэлкі і плацячага розным шынкаром на вёсках аграмадныя грошы”.

“ЛіМ”, 1936 год. Ліст беларускіх пісьменьнікаў Рамэну Раляну да 70-годзьдзя пісьменьніка:

“Цяпер, калі ў свеце не спакойна, калі дзікі і раз’юшаны фашызм у шалёнай агоніі робіць наступленне на рабочы клас і яго культуру, Вы мужна выступаеце разам з намі супроць фашызма, супроць яго кровапралітных войн, супроць капіталістычных варвараў, за мір, за дружбу народаў, за перамогу соцыялізма ва ўсім свеце. Дарагі наш Ралан, пісьменнікі Совецкай Беларусі жадаюць вам яшчэ доўгіх год жыцця, якія, мы ўпэўнены, Вы ўквецеце яшчэ мужнай, яшчэ рашучай барацьбой за шчаслівую будучыню чалавецтва — соцыялізм. Жывіце і прaцуйце, наш друг і таварыш”.

“ЛіМ”, 1956 год:

“З аўстралійскага горада Мельбурна ў Мінск прыйшло пісьмо. Аўтар пісьма нехта Карповіч паведамляў, што ў кіёсках свайго далёкага горада ён рэгулярна купляе беларускую газету “Звязду” і іншыя, а вось кніг беларускіх пісьменьнікаў у мельбурнскіх кніжных магазінах няма. Яму паведамілі, што патрэбную кнігу можна заказаць праз аўстралійскія кнігагандлёвыя фірмы… Многія творы беларускіх пісьменнікаў знайшлі шматлікага зарубежнага чытача. На раман Iвана Шамякіна “У добры час” быў атрыманы заказ на 1.075 экземпляраў. Толькі кітайскім сябрам адпраўлена 247 экземпляраў гэтай кнігі, польскім — сто, дзесяткі — у Англію, ЗША, Канаду. Прыблізна на такую-ж колькасць кніг выкананы заказы ад кнігагандлёвых фірм гэтых краін на раман Макара Паслядовіча “Святло над Ліпскам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG