Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гарадзеншчыне судзяць зьбіральніка подпісаў за Мілінкевіча


Радыё Свабода, Горадня У Сьвіслачы сёньня пачаўся суд над Генадзем Радзецкім, зборшчыкам подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча.

Тыдзень таму ў Генадзя Радзецкага міліцыянты канфіскавалі аўтабіяграфію і каляровы партрэт А.Мілінкевіча, калі ён зьбіраў подпісы на міні-рынку. Склалі пратакол, у якім было запісана, што яны канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы. Генадзь Радзецкі адмовіўся падпісваць пратакол.

Сёньня ў адміністрацыйным судзе Генадзь Радзецкі не пагадзіўся з тым, што аўтабіяграфія і партрэт зьяўляюцца агітацыйнымі матэрыяламі, а якое-кольвек экспэртнае заключэньне ў справе адсутнічала. Судзьдзя адклала паседжаньне на заўтра, на 16-ю гадзіну.

Генадзь Радзецкі не карыстаўся паслугамі адваката.
XS
SM
MD
LG