Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ута Цапф сустрэнецца з Л.Ярмошынай і У.Канаплёвым


Радыё Свабода У Менску знаходзіцца Рабочая група Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі на чале зь яе кіраўніцай, нямецкай дэпуткай Утай Цапф, а таксама парлямэнтарамі са Швэцыі і Вялікай Брытаніі Урбанам Алінам і лордам Посанбі.

31 студзеня эўрапейскія парлямэнтары плянуюць сустрэцца са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвам, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай і кіраўніцтвам трох міністэрстваў – замежных справаў, інфармацыі і юстыцыі.

Напярэдадні ў размове са "Свабодай" спадарыня Цапф назвала “недэмакратычнымі” прынятыя летась папраўкі ў крымінальны кодэкс Беларусі і выказала меркаваньне, што яны “павінны быць выпраўленыя”.

Пытаньне паляпшэньня беларускага заканадаўства было распачатае яшчэ ўчора ў часе сустрэчы парлямэнтароў АБСЭ з дэлегацыяй беларускага парлямэнту ў гэтай арганізацыі. Гаворачы пра стан дачыненьняў паміж ПА АБСЭ спадарыня Цапф адзначыла, што ў гэтых стасунках, на жаль, адсутнічае прагрэс.

Акрамя гэтак званых “афіцыйных кантактаў” дэлегацыя таксама заплянавала сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадзкасьці і незалежных мэдыяў.
XS
SM
MD
LG