Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная Воля” праводзіць падпіску на люты


Радыё Свабода У студзені падпісчыкі "Народнай Волі" атрымалі абяцаныя 17 нумароў выданьня праз створаную рэдакцыяй уласную сыстэму распаўсюду.

“Народная Воля” захавала свой наклад 27 тысячаў асобнікаў, нягледзячы на тое, што газэта дагэтуль пазбаўленая магчымасьці друкавацца ў Беларусі і распаўсюджвацца праз сыстэму «Белпошты» і «Саюздруку» ды мела шмат праблемаў пры перасячэньні мяжы.

Цяпер рэдакцыя газэты праводзіць падпіску на наступны месяц. Каб атрымаць у лютым 17 нумароў "Народнай Волі", трэба перавесьці на банкаўскі рахунак рэдакцыі 7 тысячаў рублёў і даслаць альбо прынесьці квітанцыю ў рэдакцыю.

Нагадаем, першыя студзеньскія нумары “Народнай Волі” некалькі разоў затрымлівалі на расейска-беларускай мяжы падчас транспарціроўкі са Смаленскай друкарні ў Менск. Цяпер жа, як адзначаюць у рэдакцыі, газэта бесперашкодна праяжджае мяжу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG