Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі міністар: Эўропа стварае "візавую сьцяну" для беларусаў


Радыё Свабода Кіраўнік літоўскага Міністэрства замежных справаў сёньня ў Брусэлі рэзка скрытыкаваў візавую палітыку Эўразьвязу у дачыненьні да Беларусі.

На сёньняшняй сустрэчы міністраў замежнаў справаў краінаў Эўразьвязу у Брусэлі, дзе адной з галоўных тэмаў была стратэгія у дачыненьні да Беларусі, на Радзе міністраў па беларускім пытаньні выступіў і міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс.

Літоўскі міністар заявіў, што Эўразьвяз мог бы пазьбегнуць супярэчнасьцяў у сваёй палітыцы што да Беларусі, калі “адной рукой заахвочваюцца кантакты са звычайнымі грамадзянамі Беларусі, а другой – павялічваюцца цэны на візы, ствараючы такім чынам новую “візавую сьцяну” паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”.

Пры гэтым літоўскі міністар нагадаў прыклад сваёй краіны – летась, пасьля зьмяншэньня цэнаў на візы, колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія наведалі Літву, павялічылася удвая.

Гл. таксама • Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў
XS
SM
MD
LG