Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская апазыцыя крытычна ставіцца да сустрэчы Бразаўскаса з Казуліным


Радыё Свабода Як мы паведамлялі, на мінулым тыдні прэм''ер-міністар Літвы, кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі гэтай краіны сустрэўся з кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі, кіраўніком Беларускай сацыял-дэмаккратычнай партыі “Грамада” Аляксандрам Казуліным.

Сустрэча адбылася ў межах адзначэньня гадавіны аб’яднаньня літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі і літоўскай партыі працы.

Прыём Бразаўскасам Казуліна выклікаў крытыку з боку літоўскай апазыцыі.

Адзін зь яе лідэраў, былы прэм''ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс заявіў, што сустракаючыся з Казуліным, “Бразаўскас падтрымаў спробы ракалоць беларускую апазыцыю, і тым самым ускосна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку”.
XS
SM
MD
LG