Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Нават сам дэкан рабфаку грамадзянін Слонім ніколі ні “славечка, ні беднага” не заікнецца пабеларуску”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 30 студзеня.

“Адным з балючых пытаньняў рабфаку зьяўляецца пытаньне беларусізацыі. У сёлетнім школьным годзе першы курс пераведзен выключна на беларускую мову (расейская мова як прадмет). Адно, што перашкаджае хуткаму тэмпу беларусізацыі, гэта тое, што падручнікі на расейскай мове, а выкладаньне ідзе на беларускай мове. Тут рабфакаўцам самым прыходзіцца перакладаць тыя ці іншыя тэрміны з расейскай на беларускую мову. Што-ж тычыцца настаўніка, то яны, трэба сказаць, мала падрыхтаваны да беларусізацыі: на заключных і ўступных канфэрэнцыях большаю часткаю “сякуцца” парасейску. Нават сам дэкан рабфаку грам.Слонім ніколі ні “славечка, ні беднага” не заікнецца пабеларуску”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год:

“Нядаўна ўрад Заходняй Нямеччыны падаў да ведама цікавыя факты, якія асьмешваюць ведамае савецкае цьверджаньне, што быццам 100 тысяч савецкіх грамадзян, што жадаюць вярнуцца ў Савецкі Саюз, прымусова задзержываюцца ў Заходняй Нямеччыне поміма іхнае волі. Як паведамляе прэса, некалькі месяцаў пасьля… савецкі ўрад прадставіў заходне-нямецкаму ўраду іменны сьпісак, на якім фігуравала аж… 31 прозьвішча! Пасьля сьцьверджаньня аказалася, што гэтыя 31 чалавек узапраўды супраць іхнае волі задзержаныя ў Заходняй Нямеччыне, бо… адбываюць яны турэмнае пакараньне за цяжкія крымінальныя праступкі”.

“Вечерний Минск”, 1976 год:

“Грамадзяне! Зьбірайце харчовыя адкіды, што прыдатныя на корм сьвіньням!.. Не выкадайце абрэзкаў гародніны, садавіны і бульбы, рыбных, хлебных і іншых рэштак харчоў. Зьбірайце іх у спэцыяльна пастаўленыя на лесьвічных пляцоўках бачкі. 1 тона харчовых адкідаў замяняе 250 кг зерня, а кожны бачок — 2 кг аўса. Каб атрымаць 1 кіляграм сьвінога мяса, неабходна 24 кг харчовых адкідаў”.
XS
SM
MD
LG