Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаеце, хто з прэтэндэнтаў застаўся ў прэзыдэнцкай гонцы?


Радыё Свабода Ад пачатку выбарчай кампаніі колькасьць патэнцыйных кандыдатаў скарацілася ўдвая — з васьмі да чатырох чалавек. Ці ведаеце вы, хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзел у выбарчай кампаніі? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала “Свабода”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы, хто з прэтэндэнтаў удзельнічае ў выбарчай кампаніі?”

(Спадар: ) “Канечне, самы галоўны — гэта Лукашэнка, я так разумею, правільна? Мілінкевіч, Гайдукевіч і Казулін. Чатыры прэтэндэнты былі зарэгістраваныя толькі — ня ведаю, ці зарэгістраваныя, але яны сабралі найбольшую колькасьць галасоў. Вось і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, колькі чалавек, і нікога ня ведаю. Не цікаўлюся ў прынцыпе”.

(Спадар: ) “Цяжка згадаць усіх — Казулін, ведаю, дзейны прэзыдэнт, Меляшкевіч, а астатніх ня памятаю. Буду ўжо бліжэй да выбараў больш цікавіцца”.

(Юначка: ) “Колькі дакладна, напэўна, я не скажу — колькі там засталося. Але ведаю, што застаўся Лукашэнка, Казулін, Мілінкевіч, Гайдукевіч, і больш ня ведаю”.

(Юнак: ) “Я ведаю, чатыры чалавекі: Лукашэнка, Мілінкевіч, Казулін і Гайдукевіч. Добра, што яны ёсьць — гэта ўжо радуе”.

(Спадарыня: ) “Складана адказаць на гэтае пытаньне — толькі ў месцах, дзе зьбіраліся подпісы, можна было падысьці і спытацца: ну, а хто гэта, што гэта за чалавек і ўвогуле — хоць бы ўбачыць ягоную выяву. А так, зусім ніякай інфармацыі няма”.

(Спадар: ) “Ну, Лукашэнка, а далей ня ведаю. Колькі чалавек, ня ведаю, не цікавіўся нават”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы, колькі чалавек працягваюць удзел у выбарчай кампаніі і хто гэтыя людзі?”

(Юнак: ) “Цяпер, я ведаю — учора ў Інтэрнэце глядзеў — быццам бы Лукашэнка, які сабраў найбольш подпісаў, і яшчэ тры кандыдаты. Увогуле, чатыры кандыдаты — Лукашэнка і яшчэ тры прозьвішчы — дакладна ня памятаю. Але ведаю, што іншых, да прыкладу, Пазьняка, выдалілі, бо яны не набралі дастатковай колькасьці подпісаў”.

(Юначка: ) “Цяпер чатыры чалавекі: гэта Лукашэнка, Мілінкевіч, Гайдукевіч, мне здаецца, і чацьвертага ня памятаю. Але чатыры чалавекі — гэта дакладна ведаю”.

(Спадар: ) “Я ведаю, што дзейны прэзыдэнт. Пасьля, калі не памыляюся, Казулін — такое прозьвішча. І на літару “м”, здаецца. Усё, больш я ня ведаю нікога”.

(Юначка: ) “Ну, гэта Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка, Мілінкевіч і…Казлоў — нешта такое. Наагул хочацца сказаць, што вельмі мала інфармацыі. Калі б хацелі даведацца, то немагчыма, немагчыма. І вось хацелася б зьвярнуцца да сродкаў масавай інфармацыі, што дайце нам гэтую інфармацыю — вельмі, вельмі хочацца пра ўсіх кандыдатаў ведаць. Каб зрабіць той выбар, якога вартая нашая краіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG