Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абвешчаная нацыянальная жалоба


Аляксей Дзікаівцкі, Варшава У Польшчы абвешчаная нацыянальная жалоба з прычына катастрофы ў Катавіцах, у часе якой загінула як найменей 67 чалавек.

Хаця ратаўнікі не спыняюць працу ні на хвіліну, амаль на 100% вядома, што пад вялізнымі кавалкамі стальнога даху павільону у Катавіцах, дзе здарылася трагедыя, жывых людзей няма: тыя, хто не загінуў пад дахам, які абваліўся, хутчэй за ўсё, не маглі б вытрымаць моцнага марозу – а гэтымі днямі на Сілезіі ўначы слупок тэрмомэтру апускаецца да мінус 17.

Дакладная прычныа трагедыіі на гэты момант невядомая – яе павінна высьветліць адмысловая дзяржаўная камісія, але сваякі меркаваных ахвяраў усё яшчэ спадзяюцца на цуд.

(Жанчына: ) “Я гляджу, а на мяне ляіць дах. Мы былі на выставе разам з сябрам і стрыечным братам. Мяне моцна прыціснула, але атрымалася ўратаваца. Зь імі кантакту дагэтуль няма”, – кажа адна з ахвяраў трагедыі, якая застаецца пад наглядам лекараў.

У Польшчы цягам бліжэйшых трох дзён ня будуць адбывацца забаўляльныя мерапрыемствы, большаcьць тэле і радыёканалаў адмовіліся ад рэклямы і забаўляльных прагармаў. Прэзыдэнт Лех Качыньскі.

(Качыньскі: ) “Гэта найбольш страшная катастрофа ў новай Польшчы”.

Сярод ахвяраў таксама замежнікі – немцы, чэхі, бэльгійцы. Паводле папярэдніх дадзеных, беларусы не пацярпелі.

Адна з найбольш верагодных прычынаў трагедыі – значная колькасьць сьнегу на даху павільёну (каля 167 кг на 1 м кв).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG