Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны выказала пратэст афіцыйнаму Менску


(паводле паведамленьняў агэнцыяў УНІАН і АР) Міністэрства замежных справаў Украіны выказала пратэст афіцыйнаму Менску ў зьвязку з інцыдэнтам на беларуска-украінскай мяжы 27 студзеня, калі беларускія мытнікі канфіскавалі ў журналістаў кіеўскага каналу “Інтэр” тры відэястужкі.

Паводле супрацоўніка тэлеканалу Олексія Іванова, адзін з беларускіх мытнікаў патлумачыў, што зьняты матэрыял пра маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі “можа ўтрымліваць антыўрадавую накіраванасьць”. З гэтае нагоды укранскае МЗС выклікала на размову прадстаўніка беларускай амбасады ў Кіеве і ўручыла яму ноту з просьбай высьветліць сытуацыю і вярнуць назад канфіскаваныя касэты. Паведамляецца, што беларускі бок запэўніў украінскі, што ініцыдэнт будзе расьледваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG