Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ута Цапф плянуе сустрэцца з роднымі зьніклых і палітвязьняў


Радыё Свабода Сёньня ў Менск прыбывае кіраўніца рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ута Цапф.

Яна правядзе ў Менску сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску і апазыцыі, старшынём Цэнтаравыбаркаму, а таксама ў шэрагу недзяржаўных арганізацыяў. Таксама спадарыня Цапф мяркуе сустрэцца з роднымі зьніклых, а таксама палітвязьняў. Ужо сёньня Ута Цапф накіруецца да намесьніка старшыні Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка дэлегацыі Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Сяргея Забалотца.

Спадарыня Цапф мае на мэце ацаніць сытуацыю ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

(Цапф: ) “Гэта інфармацыйны візыт, які мае, як заўсёды, некалькі мэтаў. Па-першае, ацаніць сытуацыю на месцы. Па-другое, падчас сустрэчаў з уладамі ці дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў варта нагадаць аб патрабаваньнях, якія меліся раней адносна дэмакратызацыі заканадаўства аб выбарах і сродках масавай інфармацыі. Таксама ёсьць пэўныя тэмы для размовы, якія тычацца сфэры юстыцыі, прынятых спэцыяльных паправак у крымінальнае заканадаўства. Яны маюць недэмакратычны характар і павінны быць выпраўлены, каб адпавядаць эўрапейскім стандартам. Мы будзем абмяркоўваць з дэпутатамі, як магчыма палепшыць беларускае заканадаўства адпаведна стандартам АБСЭ. З іншага боку, для нас важна сустрэцца з апазыцыяй, якой няма ў парлямэнце, і зь недзяржаўнымі арганізацыямі, каб атрымаць іх характарыстыку сытуацыі”.
XS
SM
MD
LG