Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 дэмакратаў падалі заявы ва ўчастковыя камісіі Вілейшчыны


Радыё Свабода У Вілейскім раёне 13 прадстаўнікоў дэмакратычных сіл вылучаны ва ўчастковыя камісіі па выбарах прэзыдэнта.

Як паведаміў Радыё Свабода лідэр раённай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Малярчук, усе яны выканалі патрабаваньне выбарчага заканадаўства – сабралі неабходную колькасьць подпісаў грамадзянаў, што дае ім права прэтэндаваць на сяброўства ў камісіях.

Прэтэндэнты таксама накіравалі ў райвыканкам і райсавет заявы пра інфармаваньне іх адносна крытэраў адбору ў гэтыя выбарчыя органы. Паводле спадара Малярчука, падчас фармаваньня раённай тэрытарыяльнай камісіі вілейскія дэмакраты вылучылі шляхам збору подпісаў трох актывістаў, аднак мясцовыя ўлады адхілі іх кандыдатуры без тлумачэньня прычынаў. Усяго ў Вілейскім раёне мяркуецца стварыць 14 участковых камісіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG