Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонцаў чакаюць калектыўныя прагляды відэафільмаў з цыклю "Навейшая гісторыя"


Радыё Свабода Намесьнік старшыні Смаргонскага райвыканкама спадар Шмыга разаслаў кіраўнікам 37 прадпрыемстваў горада, прычым як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай уласнасьці, графікі прагляду відэафільма “Сьцяг і герб маёй краіны” і цыклю відэафільмаў “Навейшая гісторыя”.

У пасланьні да кіраўнікоў прадпрыемстваў спадар Шмыга спасылаецца на даручэньне прэзыдэнта краіны ад 20 чэрвеня 2005 года і рашэньне аблвыканкама ад 7 верасьня 2005 года за № 513 “Аб мерапрыемствах па далейшым удасканаленьні абслугоўваньня насельніцтва вобласьці ў 2005-07 гадах” і просіць арганізаваць сумесна з Смаргонскім прадпрыемствам відэапракату калектыўны прагляд відэафільма “Сьцяг і герб маёй краіны” і цыклю відэафільмаў “Навейшая гісторыя”.

У графіку дакладна расьпісана месца і дзень прагляду відэафільмаў для кожнага прадпрыемства. Дадаткова рэкамэндуецца толькі ўзгадніць час прагляду.

У гэтым жа графіку заплянаваны і мерапрыемствы перад праглядам відэафільмаў – напрыклад, сустрэча з супрацоўнікам бібліятэкі.

Прагляд відэафільмаў заплянаваны як на саміх прадпрыемствах, так і ў кінатэатры горада. На некаторых прадпрыемствах прагляд відэафільмаў адбудзецца ў працоўны час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG