Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк даслаў паведамленьне ў ЦВК


Радыё Свабода Як паведаміла Радыё Свабода прэсавая служба Беларускай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, Зянон Пазьняк зьвярнуўся ў ЦВК з наступным паведамленьнем:

"Пасьля ўльтыматыўнага папярэджаньня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі ад 18-га студзеня аб непрызнаньні нашых подпісаў з прычыны распаўсюджваньня інфармацыі пра Народнае галасаваньне нас пазбавілі магчымасьці нармальнага збору подпісаў.

Кожны дзень нашых зборшчыкаў у Менску арыштоўвала міліцыя, складалі пратаколы, рыхтавалі, як яны нам паведамілі, матэрыялы на нас у ЦВК.

Чатыры разы за апошнія шэсьць дзён быў затрыманы міліцыяй кіраўнік майго выбарчага штабу спадар Сяргей Папкоў. У Жодзіне 24 студзеня да маёй групы зборшчыкаў пад’ехалі чатыры міліцэйскія машыны, зь якіх выскачылі ўзброеныя аўтаматамі міліцыянэры, накінуліся на зборшчыкаў і павезьлі ў пастарунак, зьневажаючы словамі.

Затрыманьні і арышты міліцыі працягваліся з дня ў дзень. Вось вынік ультыматуму ЦВК і мэтады здабываньня аргумэнтацыі на нерэгістрацыю сабраных намі подпісаў. ЦВК удзельнічае ў брыдкім палітыканстве. Сувязь папярэджаньня-ультыматуму ЦВК зь міліцэйскімі затрыманьнямі абуральная. Пры дапамозе міліцыі ЦВК стварыла штучную аргумэнтацыю для нерэгістрацыі маёй кандыдатуры. Я бачу бяссэнсавасьць здачы сабраных подпісаў у такую камісію.

Дзякуй людзям, якія зьбіралі, дзякуй прыхільнікам, што падпісаліся. Падпісныя лісты застаюцца ў нас.

Зянон Пазьняк, 27 студзеня 2006 г."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG