Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытуты міжнародных дачыненьняў Скандынавіі і Балтыі стварылі Групу сяброў Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня 27 студзеня створаная каардынацыйная Група сяброў Беларусі. Такое рашэньне прынятае паводле ініцыятывы літоўскіх прадстаўнікоў у часе чарговай штогадовай сустрэчы дырэктараў інстытутаў міжнародных дачыненьняў Балтыйскіх і Скандынаўскіх краінаў, што адбываецца гэтымі днямі у сталіцы Нарвэгіі Осьлё.

Асноўная мэта Групы сяброў Беларусі, якая аб''яднае палітолягаў васьмі краінаў Балтыі і Скандынавіі – пашырэньне ў Эўропе ведаў пра Беларусь. Дырэктар Інстытуту міжнародных дачыненьняў і палітычных навук пры Віленскім унівэрсытэце Раймундас Лапата паведаміў з Осьлё:

(Лапата: ) “Апошнім часам зрабілася відавочным, што у Эўрапейскіх краінах бракуе інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца у Беларусі. Таму кіраўнікі ўстановаў, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньнямі, вырашылі стварыць Групу сяброў Беларусі, якая актывізуе распаўсюджваньне інфармацыі пра Беларусь у Эўропе”.

Цяперашняя сустрэча кіраўнікоў інстытутаў міжнародных дачыненьняў, якія стварылі Групу сяброў Беларусі – чацьвёртая па ліку. Першыя тры такія сустрэчы адбываліся ў Вільні, Вашынгтоне і Капэнгагене. Сустрэчы ладзяцца зь ініцыятывы праграмы “Пашыранае партнэрства у Паўночнай Эўропе” ("Enhanced Partnership in Northern Europe", скарочана е-Pine) дзеля таго, каб выкарыстаць досьвед Балтыйскіх і Скандынаўскіх краінаў у разьвіцьці суседзкіх дачыненьняў у рэгіёне. Партнэрства у рамках е-Pine злучанае з супрацоўніцтвам ЗША і васьмі балтыйскіх і скандынаўскіх краінаў у сфэры супольнай бясьпекі, грамадзянскай супольнасьці, узмацненьню дэмакратычных інстытутаў і свабоднай рыначнай эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG