Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка даў інтэрвію беларускім тэлеканалам


Радыё Свабода 27 студзеня Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію беларускім тэлеканалам БТ, ОНТ і СТВ. Ён адказаў на болей як дзесятак пытаньняў, датычных сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, яе ўнутранай і зьнешняй палітыкі.

Лукашэнка гаварыў пра беларускую эканамічную мадэль, дынамічнае разьвіцьцё краіны, сувэрэнітэт рэспублікі і ўнутрыпалітычную сытуацыю ў краіне.

"Мы пабудавалі сувэрэнную, незалежную дзяржаву. У іншым выпадку мы сталі б часткай нейкага саюзу, аб''яднаньня, альбо іншай краіны. Наўрад ці знойдзецца ў Беларусі чалавек, якога задавальняла б такая пэрспэктыва… Мы гэта абяцалі людзям, і мы такую дзяржаву пабудавалі", сказаў Аляксандар Лукашэнка. Адначасова, ён шмат увагі прысьвяціў стварэньню саюзнай беларуска-расейскай дзяржавы.
XS
SM
MD
LG