Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – апошні дзень здачы подпісаў


Радыё Свабода Сёньня а 19-й гадзіне завяршаецца здача подпісаў, сабраных у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Як паведаміў сакратар ЦВК – Мікалай Лазавік, гэты тэрмін ня будзе падоўжаны, паколькі на ягоную думку, прэтэндэнты мелі дастаткова часу, каб заверыць падпісныя лісты і здаць іх.

Раней Мікалай Лазавік выказаў заклапочанасьць тым, што некаторыя ініцыятыўныя групы марудзяць са здачай подпісаў. Учора лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што ягоная ініцыятыўная група катэгарычна адмаўляецца ад здачы подпісаў.

Аб тым, што ў іхную падтрымку сабрана больш за неабходны мінімум у 100 тысяч подпісаў паведамілі ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Мілінкевіча, Аляксандра Казуліна і Валерыя Фралова.
XS
SM
MD
LG