Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Страсбуры зладзілі пікет (фотарэпартаж)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 26 студзеня ў Страсбуры, каля будынку ПАРЭ (Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы), дзе абмяркоўвалася беларускае пытаньне, каля дзесяці беларусаў з Бэльгіі і Францыі наладзілі пікет, у часе якога ўручылі, сярод іншых, расейскаму палітыку Ўладзімеру Жырыноўскаму кніжку пра зьніклых беларускіх апазыцыянэраў.

Чатырохгадзінны пікет арганізавалі сябры Беларускага эўрапейскага задзіночаньня, якія прыехалі з Бэльгіі – ужо на месцы да іх далучыліся беларусы што жывуць у Страсбуры.

(Лазарчук: ) “Мы падкрэсьліваем сваёй прысутнасьцю, што мы – прызнаныя палітычныя імігранты, а гэта значыць, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, перасьледуюцца незалежныя мэдыі, перасьледуюць апазыцыю, ёсьць палітзьняволеныя, не расьсьледаваныя справы зьніклых. Беларусі рэжым існуе дзякуючы расейскай падтрымцы, а значыць цяперашнія расейскія ўлады нясуць за ўсё гэта частковую адказнасьць, падтрымліваючы рэжым”.

Прысутныя трымалі плякаты з надпісамі “Свабоду незалежным мас-мэдыям””, “Не – палітычным зьнікненьням і арыштам ў Беларусі!”, “Расея, хопіць падтрымліваць Лукашэнку”.

Пікет выклікаў зацікаўленасьць журналістаў і палітыкаў, у тым ліку і з Расеі. Да ўдзельнікаў акцыі, сярод іншых, падышоў расейскі палітык Уладзімер Жырыноўскі.

(Лазарчук: ) “Жырыноўскі вёў сябе цывілізавана, я б сказаў. Ён адразу сказаў, што ведае, што вы прызнаныя палітычныя імігранты, але я буду падтрымліваць Лукашэнку. Мы ўручылі яму кніжкі пра зьніклых на расейскай мове, каб ён перадаў расейскай дэлегацыі, што знаходзіцца ў Страсбуры”.

Фотарэпартаж


Грузінскія прадстаўнікі падтрымалі беларускіх пікетоўцаў


А.Мілінкевіч выйшаў да пікетоўцаў


Пікетоўцы паказваюць свае плякаты ("Плян маскоўскай акупацыі Беларусі")


Да пікетоўцаў падышоў прадстаўнік Расеі Ўладзімер Жырыноўскі



Гл. таксама іншыя паведамленьні са Страсбуру: • ПАРЭ заклікае да міжнароднай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі • Жырыноўскі выкрыкнуў Мілінкевічу: "Размаўляй па-расейску, а не па-французку" • А. Мілінкевіч на ПАРЭ – "Беларускае грамадзтва паралізаванае страхам" • Э. Зінгерас: "Брусэлю прыйдзецца прыслухацца да нашай думкі" • Андрэс Хэркель: “Мы маем справу са злачынным рэжымам"
XS
SM
MD
LG