Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Стаўленьне да выбараў залежыць ад мясцовай улады...”


Галасы актывістаў выбарчай кампаніі Юрась Губарэвіч, кіраўнік Берасьцейскага абласнога выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча.

(Губарэвіч: ) “Нас было зарэгістравана каля пяцісот чалавек у ініцыятыўнай групе. Але рэальна працавала каля дзьвюх трацін ад гэтай колькасьці людзей. Розьніца ёсьць: гледзячы які раён – усё залежыць ад мясцовай улады. У некаторых раёнах улада ўспрымае выбары абсалютна спакойна. Напрыклад, у Бярозаўскім раёне ў нас не было, каб адчуваўся прамы ціск. Драгічынскі таксама больш-менш спакойны. Але ў такіх раёнах, як Баранавічы альбо Берасьце – там ціск адчуваецца. У першую чаргу – на студэнтаў, альбо на людзей, якія занятыя ў бюджэтнай сфэры.

Магу яшчэ прывесьці Пружанскі раён – там таксама ўлада выходзіла на некаторых зборшчыкаў подпісаў. Вяліся такія размовы: “Выбірай: альбо ты зьбіраеш подпісы, альбо працягваеш працаваць!” Абсалютна розная рэакцыя. Некаторых гэта абсалютна не запалохвала, і яны працягвалі збор. Як мы назіраем, улада фактычна нічога ня можа зрабіць, таму што ўсё гэта застаецца толькі на ўзроўні запалохваньня”.
XS
SM
MD
LG