Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі Беларусі імкнуцца інтэгравацца ў Эўропу


Радыё Свабода Агляд некаторых выданьняў недзяржаўнай прэсы

Сёньняшні «Витебский курьер" піша: ні звароты чытачоў, якія падпісалі 1600 чалавек, ні лісты ў Палату прадстаўнікоў, Міністэрства інфармацыі, адміністрацыю прэзыдэнта й да мясцовых уладаў не дапамаглі вярнуць выданьне ў шапікі й падпісныя каталёгі. «Гэта ня нашая справа,» – адказалі чыноўнікі і дэпутаты. Не падзейнічалі й спасылкі на канстытуцыю й антыманапольнае заканадаўства. У выніку наклад адзінай абласной недзяржаўнай газэты з 7 тыс. асобнікаў зьменшыўся ўтрая.

Дэпутат гарадоцкага гарсавету, прадпрыймальнік Аляксандар Шаранкоў паведамляе: 19 сьнежня мясцовыя ўлады забаранілі прывозіць з Расеі хлеб, каб змусіць насельніцтва набываць прадукцыю гарадзкое пякарні. Між тым прадпрымальнікі, што ўвозілі хлеб, мелі на гэта ліцэнзіі, выдадзеныя тымі ж мясцовымі ўладамі, дый падаткі заплацілі наперад.

У Воршы рэзка ўзрасла колькасьць бяздомных дзяцей. У мясцовы сацыяльны прытулак нядаўна паступіў соты дзіцёнак. Дзецям ад 3 да 16 год. За год працы 61 дзіця ўдалося вярнуць у сям''ю і нармалізаваць там клімат, а 22 дзяцей скіраваныя ў інтэрнаты. «Аршанцы скрайне рэдка наважваюцца на ўсынаўленьне,» – піша аўтар «ВК» Юрка Аршыца.

“Брестская газета” паведамляе: каля 10% берасьцейцаў ня плацяць за камунальныя паслугі. Тэрмін запазычаньня складае ад 3 месяцаў да 3 гадоў. У паўтары тысячы сем’яў газ, электрычнасьць і вада былі адключаныя. 10 заяваў пададзеныя на высяленьне.

Баранавіцкае выданьне «Інтэкс-прэс» апісвае жыцьцё састарэлых і інвалідаў. Больш за чвэрць жыхароў гэтага вялікага гораду – пэнсіянэры. Іх 43 тыс. Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі скардзяцца на сацыяльную дэзадаптацыю, немагчымасьць атрымаць паўнавартасную працу й адпачынак, малыя пэнсіі, адсутнасьць безбар''ернага асяродку для людзей на вазках.

Журналіст наваполацкай газэты «Хімік» Андрэй Аляксандраў распавядае пра асноўныя тэмы сёньняшняга нумару.

(Аляксандраў: ) «Інтэрвію з начальнікам Полацкай мытні, які кажа, што мытнікі ўсяе Беларусі імкнуцца інтэгравацца ў Эўропу, таму што па ўніфікацыі мытнага заканадаўства, мытных працэдураў менавіта Эўропа зьяўляецца для мытнікаў прыкладам. У нашым рэгіёне ёсьць надзвычай моцны ўнівэрсытэт. Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, паводле вынікаў студэнцкай навуковай працы, ужо некалькі гадоў уваходзіць у тройку найлепшых ВНУ Беларусі».
XS
SM
MD
LG