Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты дзяжураць побач з домам Івана Крука


Радыё Свабода У Астраўцы, на Гарадзеншчыне, адбыўся ператрус у кватэры Івана Крука, зьбіральніка подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча.

Санкцыю на ператрус кватэры Івана Крука сьледчы атрымаў у адносінах да сына Івана Крука, які вучыцца ў 10-м клясе і якога міліцыя падазрае ў крадзяжы грошай у пэнсіянэркі.

Іван Крук кажа, што яго сын выхаваны юнак і красьці ня мог. Ужо два дні ён размаўляў з сынам наконт гэтай справы і той яму кляўся, што нічога падобнага не рабіў. Іван Крук кажа, што сын плача і просіць, каб бацька яму верыў.

Падчас вобшуку, як паведаміў Іван Крук, міліцыянты знайшлі і канфіскавалі ў яго 15 бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, які адбыўся яшчэ летась.

Потым іх зацікавіў кампутар. Іван Крук пачаў абурацца, маўляў, якое дачыненьне кампутар можа мець да крадзяжу ў пэнсіянэркі. Міліцыянты хацелі яго таксама канфіскаваць, але Іван Крук скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.

Як перадаў Іван Крук па тэлефоне, міліцыянты дагэтуль знаходзяцца побач з ягоным домам. Ён апасаецца, што яны яшчэ раз могуць прыйсьці ў кватэру. А ў яго ў кватэры знаходзяцца подпісы за А.Мілінкевіча, якія сёньня яму так і не ўдалося здаць.

(Крук: ) “Ужо звоняць ім па мабільнаму, указаньне зьверху ідзе. А я чую, што там кажуць: знайдзіце што-небудзь палітычнае і забярыце кампутар абавязкова. А я ім адказваю – якое дачыненьне мае кампутар да злачынства. Хай прыедуць спэцыялісты і паглядзяць. Але бачу, што такая справа, скінуў сыстэмны блёк на падлогу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG