Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: Прынятае рашэньне не здаваць сабраныя подпісы ў ЦВК


Радыё Свабода 26 студзеня пад час онлайн-канфэрэнцыі на вэбсайце Радыё Свабода прэтэндэнт у прэзыдэнты Зянон Пазьняк катэгарычна заявіў, што ягоная ініцыятыўная група ня будзе здаваць сабраныя подпісы ў ЦВК.

(Пазьняк: ) "18 студзеня ЦВК у сваім “ультыматуме” дало мне выразна зразумець, што подпісы, сабраныя маёй групай, ня будуць прызнаныя. Гэтак і сказана. Штодзённыя антызаконныя затрыманьні і арышты маіх групаў зборшчыкаў, складаньне міліцэйскіх пратаколаў, перадача іх у ЦВК, паказваюць выразна, што яны рыхтуюць і што будзе.

Кіраўніка майго штабу Сяргея Папкова за апошнія пяць дзён арыштоўвалі пяць разоў (кожны дзень). Гэта ж вайна супраць мяне. Не даюць працаваць маім групам зборшчыкаў (Хаця цяпер маем 130-135 тысяч подпісаў).

Пасьля кансультацыяў мы прынялі сумеснае рашэньне. На ўправе БНФ пазнаёмілі зь ім кіраўнікоў маіх групаў і сяброў управы. Рашэньне будзе афіцыйна аб''яўлена заўтра (27 студзеня).

Сутнасьць збору подпісаў у схеме "Народнага галасаваньня" заключалася ў здабыцьці мне легальнай магчымасьці (абароненай імунітэтам) уезду ў Беларусь. Рэжым зразумеў наш плян у сярэдзіне студзеня. Магчымасьць майго ўезду ўжо фактычна зачынена, і для ЦВК, каб мяне выкінуць з выбараў, засталіся толькі фармальнасьці.

У гэтай сытуацыі нам ня трэба рабіць пустую справу, падрыхтоўку і праверку подпісаў, здачу ў камісію і г.д., каб аказацца потым пешкамі ў іхнай гульні ды яшчэ атрымаць мокрай анучай па твары.

Прынятае катэгарычнае рашэньне не здаваць сабраныя подпісы ў ЦВК. У гэтай сытуацыі, калі маёй групе наладзілі міліцэйскі перасьлед і мяне ня будуць рэгістраваць па палітычных прычынах, мы ня можам аддаваць адрасы і пашпартныя дадзеныя маіх прыхільнікаў у лапы гэтых марыянэтак, каб людзей потым перасьледавалі ці выганялі з працы. Я вельмі добра ведаю становішча, каб не рабіць такой памылкі.

Рэшту часу мы цалкам выкарыстоўваем для інфармацыі пра "Народнае галасаваньне".

Дзякую ўсім маім прыхільнікам і зборшчыкам. Я не страціў магчымасьці прэзыдэнцтва, але мне не далі магчымасьці ўехаць у Беларусь".

Гл. таксама • Cёньняшні госьць онлай-форуму -- Зянон Пазьняк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG