Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: "Усё будзе так: буку, буку, буку — папужаем і нічога ня зробім"


Радыё Свабода Старшыня Нацыянальнага камітэту аб’яднаных дэмсілаў Анатоль Лябедзька нагадвае, што гэта ўжо трэцяя рэзалюцыя па Беларусі. Але яны робяцца ўсё больш жорсткімі, а рэкамэндацыі — больш канкрэтнымі.

(Лябедзька: ) “Пашыраецца кола міжнародных арганізацыяў, якія выступаюць з адной пазыцыі і гавораць адной мовай адносна беларускага рэжыму. Натуральна, гэта мусіць дадаць псыхалягічную, маральную падтрымку для прыхільнікаў пераменаў у Беларусі. Гэта сьведчыць, што мы ня выкрасьлены зь міжнароднага парадку дня, і што ня сёньня-заўтра будзе перамога за прыхільнікамі пераменаў у Беларусі. І тады адкрыецца рэальнае супрацоўніцтва і з Радай Эўропы, і з Эўрапейскім Зьвязам, і зь іншымі міжнароднымі арганізацыямі”.

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч заяўляе, што ў гэтай рэзалюцыі няма нічога новага:

(Шушкевіч: ) “Усё будзе так: буку, буку, буку — папужаем і нічога ня зробім. Я ня ведаю, калі ж будзе нейкі канкрэтны крок дапамогі той самай дэмакратыі? Якая нам патрэбна дапамога? Інфармацыйная блякада як была, так і ёсьць. І ніхто яе не разарваў, і гэтая рэзалюцыя не разарве. Расея як падтрымлівала Лукашэнку рознымі захадамі, нават ганебнымі, як гэта зрабіў цяпер Пуцін… Я ня бачу ніякага вялікага прагрэсу ў гэтым і ня бачу тых канкрэтных дзеяньняў, якія могуць быць зроблены па правілах Рады Эўропы. Гэта ўсё страсеньне паветра”.

Паводле сябра БСДП (Грамада) Аляксея Караля, гэтая рэзалюцыя ёсьць працягам чатырох умоваў Стамбульскай дэклярацыі:

(Кароль: ) “Рэжыму Лукашэнкі трэба было б даўно зразумець, што шляхам, які цяпер прапануе Рада Эўропы, трэба было рухацца ўжо даўно. І што іншай рэакцыі Захаду на выбары, якія ідуць у сёньняшнім фармаце, вызначаным ім, не маглі выклікаць ніякай іншай рэакцыі Захаду, як тая, што сфармулявана цяпер у рэзалюцыі”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян заяўляе, што гэтая рэзалюцыя “ніяк ня будзе ўплываць на ўнутраную і зьнешнюю палітыку Беларусі”.

(Касьцян: ) “Гэтая рэзалюцыя для нас — як паветраны папяровы зьмей. Якіх бы рэзалюцыяў яны і ў далейшым ні прымалі, жыцьцё ідзе наперад, заходні сьвет з намі гандлюе, працуе. Таму гэтая рэзалюцыя для іх саміх, для сваёй асабістай пацехі”.

Прэтэндэнт у кандыдаты Сяргей Гайдукевіч нават і чуць ня хоча пра гэтую рэзалюцыю. Ён не задаволены, што ў Страсбур быў запрошаны Аляксандар Мілінкевіч, і падтрымлівае заяву Дзярждумы Расеі.

(Гайдукевіч: ) “Таму тое, што сказала Рада Эўропы мяне асабіста не цікавіць. Наагул, усё роўна, якое рашэньне яны там намалявалі. Намалявалі — малюйце далей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG