Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас форуму на “Свабодзе” Зянон Пазьняк заявіць, ці будуць здаваць у камісіі сабраныя за яго подпісы


Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў заявіў, што болей за 100 тысяч сабраных подпісаў цяпер завяраюцца ў райвыканкамах, але пакуль не здаюцца ў раённыя выбарчыя камісіі. Рашэньне на гэты конт абвесьціць пасьля 16-й гадзіны на онлайн-канфэрэнцыі “Свабоды” сам Зянон Пазьняк.

Нягледзячы на апошнія затрыманьні міліцыяй, спадар Папкоў зьбіраецца сёньня і заўтра працягваць збор подпісаў і інфармаваньне аб працэдуры “народнага галасаваньня”.

Тым часам сёньня перадапошні дзень збору подпісаў і здачы іх у выбарчыя камісіі. Як паведамляюць ініцыятыўныя групы, за Сяргея Гайдукевіча сабрана каля 150 тысяч подпісаў, за Аляксандра Казуліна — каля 180 тысяч, за Аляксандра Мілінкевіча больш за 230 тысяч, за Валерыя Фралова — 106 тысяч подпісаў.
XS
SM
MD
LG