Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустрэнецца зь міністрамі замежных справаў Эўразьвязу


Радыё Свабода Эўрапейская камісія сёньня абвясьціла аб пачатку незалежнага тэле- і радыёвяшчаньня на Беларусь ўжо напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Выступаючы ў міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту, эўрапейскі камісар у замежных сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што дзеля вяшчаньня на Беларусь камісія выдаткавала 2 мільёны эўра кансорцыюму на чале зь нямецкай кампаніяй.

Фэрэра-Вальднэр паведаміла, што ў наступны панядзелак 30 студзеня ў Брусэлі адбудзецца сустрэча прэтэндэнта на кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча зь міністрамі замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу.

Таксама Мілінкевіч сустрэнецца з каардынатарам замежнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Хавіерам Салянам і самой Фэрэрай-Вальднэр.
XS
SM
MD
LG