Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ заклікала да міжнароднай ізаляцыі рэжым Лукашэнкі


Радыё Свабода Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы заклікала да міжнароднай ізаляцыі аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і падтрымала дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі.

У часе сёньняшняй сэсіі ў Страсбуры і дыскусіі наконт сытуацыі ў Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі ПАРЭ прыняла адмысловую рэзалюцыю. У ёй, у прыватнасьці, асуджаецца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. “У адрозьненьне ад усіх астатніх эўрапейскіх краін, Беларусь не выконвае неабходныя ўмовы ў галіне плюралістычнай дэмакратыі, вяршэнства закону і павагі да правоў чалавека, каб стаць сябрам Рады Эўропы”-гаворыцца ў дакумэнце.

У рэзалюцыі адзначаецца неабходнасьць падтрымкі з мэтай кансалідацыі дэмакратычнай апазыцыі і заклікаецца міжнародныя арганізацыі, уключна з Эўразьвязам і АБСЭ выпрацаваць сумесную стратэгію дапамогі дэмакратычнаму працэсу ў Беларусі. Рэзалюцыя была прынятая на падставе справаздачы, падрыхтаванай прадстаўніком Азэрбайджану ў ПАРЭ Асімам Малазадэ.
XS
SM
MD
LG