Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ вывучае магчымасьць назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі


БелаПАН Сёньня ў Менску пачала работу тэхнічная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ для разгляду магчымасьці і мэтазгоднасьці правядзеньня назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якія адбудуцца 19 сакавіка.

19 студзеня гэтая ўстанова АБСЭ атрымала запрашэньне ад беларускага боку аб правядзеньні назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне. Прыезд папярэдняй місіі – стандартная працэдура, якая ўжываецца бюро па дэмакратычных інстытутах АБСЭ практычна ва ўсіх краінах.

Папярэдняя місія будзе працаваць у Беларусі на працягу трох дзён, яе прадстаўнікі правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, Міністэрства замежных справаў, а таксама з назіральнікамі ад СНД.

Чакаецца, што канчатковае рашэньне аб назіраньні за выбарамі з боку АБСЭ будзе прынятае напачатку наступнага тыдня.
XS
SM
MD
LG